21 лютага — Дзень роднай мовы

21 лютага — Дзень роднай мовы. Выкладчыкі Табачок Ірына Іванаўна, Марчанка Людміла Мікалаеўна і Харашун Святлана Піліпаўна павіншавалі навучэнцаў са святам цудоўным вершам Ігара Пракаповіча «Пагавары са мной на мове». Далей навучэнцы 111 навучальнай групы прынялі ўдзел у гульні-падарожжы «Ці ведаеш ты сваю мову?»
І самай яркай падзеяй стала напісанне рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.