Тыдзень філалогіі ў самым разгары!
19 лютага навучэнцы групы 1ТЭ і 2ТЭ удзельнічалі ў інтэлектуальным турніры «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…» Дзве каманды паказалі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць у разнастайных конкурсах: «Загадкі», «Этнаграфічны», «Прадоўжы твор», «Лінгвістычны», «Самы кемлівы». У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік падзяліўся ўражаннямі ад мерапрыемства, якое атрымалася цікавым і пазнавальным.



