18 лютага 2025 года прайшоў адкрытае вучэбнае занятак па беларускай літаратуры “Змітрок Бядуля. Апавяданне “Бондар”

У рамках Тыдня філалогіі 18 лютага 2025 года выкладчык Табачок Ірына Іванаўна правяла адкрыты вучэбны занятак па беларускай літаратуры “Змітрок Бядуля. Апавяданне “Бондар” у вучэбнай групе 3 ТЭ.
Вучэбны занятак быў накіраваны на фарміраванне літаратурных і камунікатыўных кампетэнцый, развіццё інтэлектуальных, аналітычных, даследчых і творчых здольнасцей навучэнцаў.
З цікаўнасцю навучэнцы знаёміліся з прафесіяй бондара, разглядалі драўляныя вырабы, размешчаныя ў музейным пакоі каледжа, пабывалі ў віртуальным музеі драўляных вырабаў.
Вынікам вывучэння тэмы стала сцвярджэнне вучняў аб тым, як гэта важна быць майстрам сваёй справы. У мастацкім творы «Бондар» Змітрок Бядуля паказаў, што ўнутраны свет таленавітага чалавека вельмі складаны, адметны, багаты, далікатны, лёгкаранімы. Мастак не выносіць грубага ўмяшання ў гэты свет. Для творчасці яму патрэбны маральная падтрымка і спрыяльныя сацыяльныя ўмовы, ацэнка і прызнанне яго ўмельства. Гэта натхняе яго. Аднак нельга адоранаму чалавеку ганарліва замыкацца ў сваёй выключнасці. Умельства і багацце душы трэба перадаваць іншым.