У музейным пакоі

17 верасня Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства, для навучэнцаў 112 навучальнай групы адбыўся ў музейным пакоі УА «Жлобінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж». Гэта дзень, калі мы аддаем даніну павагі гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Удзельнікі ўспаміналі значныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі нашай дзяржавы, і разважалі аб тым, як важна працаваць разам для дасягнення агульных мэтаў.