Лінгвістычный батл

28 снежня 2024 года навучэнцы першага і другога курсаў УА «Жлобінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» змагаліся ў конкурсах лінгвістычнага батла за званне лепшага знаўца беларускай мовы. Батл складаўся з 6 тураў: «Перакладчык», «Тлумачальны слоўнік», «Хітрыя фразеалагізмы», «Абыходнымі шляхамі», «Простае краязнаўства», «Вясёлая крыжаванка».
Беларускамоўная скарбонка налічвае каля двух мільёнаў слоў, а гісторыя яе пачынаецца з даўніх часоў. На мерапрыемстве мы адкрылі зусім маленькую частку багацця нашай культуры. Але ж нездарма кажуць, што чалавек вучыцца ўсё жыццё. Таму, спадарства, вывучайце беларускую мову!