З мэтай культуралагічнага развіцця ў рамках Тыдня філалогіі для навучэнцаў 113 навучальнай групы 21 мая 2024 года быў праведзены «Конкурс эрудытаў — знаўцаў народных традыцый». Дзве каманды — «Вяснянка» і «Верасяты» — паказалі добрае веданне беларускіх свят, абрадаў і традыцый. Вядучы Шырокаў Руслан, члены журы Душын Мікіта і Талаш Сердар забяспечылі ўдзельнікаў добрым настроем і справядлівым рашэннем.





