18 студзеня 2025 года навучэнцы першага курса УА»Жлобінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» сабраліся разам, каб адкрыць для сябе чароўны свет роднай мовы.
Мерапрыемства было накіравана на паглыбленне ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству і этнаграфіі.
Удзельнікі выконвалі розныя заданні: “канструявалі словы”, складалі змейку са слоў, прыдумвалі верш з прапанаванай рыфмы, успаміналі беларускія прыказкі, з дапамогай мімікі, жэстаў тлумачылі фразеалагізмы. Навучэнцы атрымалі ўпэўненасць, што наша беларуская мова мілагучная, багатая на лексіку, няпростая і цікавая.