6 красавіка 2024 года навучэнцы першага курса ўдзельнічалі ў незвычайнай віртуальнай «Вандроўцы па роднай зямлі», дзе змаглі пазнаёміцца з разнастайнымі старонкамі жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі і гісторыі. Да таго ж, самі навучэнцы падрыхтавалі неабходныя матэрыялы для Вандроўкі. Ламака Арсеній (113 група) расказаў пра прыказкі беларускай мовы, Грудніцкая Яна (121 група) падрыхтавала інфармацыю пра знакамітых людзей Беларусі, Міхальцоў Раман (121 група) прывёў цікавыя факты з жыцця беларускіх класікаў.
Усе ўдзельнікі Вандроўкі паказалі добрыя веды і цікавасць да гісторыі роднага краю.




