Другога сакавіка 2024 года ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры кіпелі страсці. Першакурснікі ўдзельнічалі ў батле знаўцаў беларускай мовы «Наша модная мова родная». Дзве каманды змагаліся за лепшае веданне беларускіх прыказак, загадак, фразеалагізмаў. Першае месца ў батле заняла каманда ў складзе Савасцеенкі Руслана, Даманскага Захара, Захарэвіча Аляксандра і Гараўцова Уладзіслава. Другое месца занялі Шуткоў Арсеній, Лупсякоў Багдан, Прэснякоў Мікіта і Барысаў Ігар.




