Лістапад звычайна асацыіруецца з халоднымі вятрамі, познім змярканнем і ціхім роздумам. Але менавіта ў гэты восеньскі дзень сустрэча на куратарскай гадзіне-экскурсіі каля інсталяцыі «Жанчыны беларускай вясны» падарыла кожнаму адчуванне сапраўднага цяпла і святла. Мерапрыемства, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны, стала не проста знаёмствам з экспазіцыяй, а глыбокім падарожжам у гісторыю і душу нашага народа.
Куратарская гадзіна прайшла ў фармаце жывога дыялогу. Навучэнцы дзяліліся і сваімі думкамі, успаміналі пра сваіх матуль і бабуль, разважалі пра тое, якую ролю адыгрывае жанчына ў сучасным грамадстве. Гэта дапамагло кожнаму адчуць асабістую сувязь з вялікай гісторыяй.






