Мерапрыемства, прысвечанае святой асветніцы Еўфрасінні Полацкай.

Напярэдадні Дня настаўніка і ў межах Года беларускай жанчыны адбылося мерапрыемства, прысвечанае асобе, чыё імя стала сапраўдным духоўным компасам і сімвалам нашага народа — святой асветніцы Еўфрасінні Полацкай.
Навучэнцы падрыхтавалі інфармацыю аб тым, які глыбокі след пакінула гэта жанчына ў гісторыі, культуры і навуцы Беларусі. Еўфрасіння — першая жанчына-асветніца Усходняй Еўропы, князёўна, якая адмовілася ад свецкага жыцця і багацця дзеля таго, каб падарыць свайму народу нешта куды больш каштоўнае — святло ведаў, веры і міласэрнасці.