Да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага драматурга, празаіка, сатырыка, паэта, перакладчыка, акадэміка АН БССР, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (1896–1991).
Навучэнцы першага курса прынялі ўдзел у сустрэчы «Сямейны альбом», прысвечанай знакамітаму беларускаму пісьменніку.
Бараноўскі Яўген, Яўсеенка Андрэй і Кантатоўскі Уладзіслаў падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра жыццё і творчасць Кандрата Крапівы. Кавалёў Максім, Юхневіч Максім і Буракоў Дзмітрый стварылі прэзентацыю «Байкі і камедыі Кандрата Крапівы».
Мерапрыемства паказала, што творы К. Крапівы захоўваюць сваю актуальнасць нават праз дзясяткі гадоў.





