Акцыя «Кожная пятніца — роднае, сваё!»

У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» адбыўся незвычайны ўрок. У музейным пакоі навучэнцы знаёміліся з традыцыямі сваёй навучальнай установы. Адна з іх — гэта чай, які гатуецца з раслін, што вырошчваюцца на тэрыторыі пітомніка каледжа. З 1992 года чай з’яўляецца нашай візіткай. Навучэнцам прадэманстравалі працэс прыгатавання гэтага цудадзейнага напоя і яго разнастайныя гатункі.