21 лютага — Дзень роднай мовы. Навучэнцы першага і другога курсаў прынялі ўдзел у моўным турніры «Адкрываю нанова беларускае роднае слова».
Вучні прыйшлі да высновы, што нашы продкі – бацькі, дзяды і прадзеды – нямала зрабілі для таго, каб родная беларуская мова была багатай, надзвычай сакавітай і самабытнай. Сёння яна прызнана як роўная сярод іншых моў свету.
Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю.